“У сацыяльнай псіхалогіі ёсць пастулат, што дзяржава, не з’яднаная агульнай ідэалогіяй, робіцца вель…

“У сацыяльнай псіхалогіі ёсць пастулат, што дзяржава, не з’яднаная агульнай ідэалогіяй, робіцца вельмі няўстойлівай. На мой погляд, вельмі важна, каб агульная ідэалогія “счапляла” паміж сабой кіроўную меньшасць з большасцю народа.

Такой ідэалогіяй можа быць: дабрабыт, бяспека і сацыяльны камфорт, як у Заходняй Еўропе; веліч дзяржавы, як у Расіі; абарона самага прагрэсіўнага вучэння ад агрэсіі імперыялістаў, як у КНДР, некалі ў СССР і на Кубе; абарона і распаўсюд адзінай сапраўднай веры, як у Іране і ў Саўдаўскай Арабіі; абарона незалежнасці і г.д.

Калі аб’яднаўчай ідэалогіі няма, ці грамадства лічыць уладу няздатнай рэалізоўваць яе мэты, адзінай сапраўднай мэтай кіроўнай меньшасці ў вачах народа застаецца захаванне свайго становішча і кармавой базы. Доўга такое не працягнецца.

Калі ж вярнуцца да нашай сітуацыі, то з дабрабытам і бяспекай тут усё горш, вера, веліч і прагрэсіўнае вучэнне – гэта не пра нас. А незалежнасці нашай можа пагражаць тллькі адзіны донар сістэмы, які гэтую незалежнасць скупае па кавалкам у яе ж.”

Мікола Статкевіч
СІЗА N3
Гомель https://youtu.be/HOmhy_M-ruU
Чарговы ліст Міколы Статкевіча чытае Марына Адамовіч

“У сацыяльнай псіхалогіі ёсць пастулат, што дзяржава, не з’яднаная агульнай ідэалогіяй, робіцца вельмі няўстойлівай. На мой погляд, вельмі важна, каб агульная ідэалогія “счапляла” паміж сабой кіроўную меньшасць з большасцю народа.

Такой ідэалогіяй можа…