Прысвячэнне Міколу Статкевічу ад Рыгора Барадуліна ў 2011 годзе.
Мужнасць
гартавалася заўсёды
Ў небадарным полымі святла.
Не здаюцца рыцары свабоды,
Каб нязломнай Беларусь была!
Адказ Мікалая Статкевіча з-за кратаў:
“Вялікі дзякуй за Вашае прысвячэнне! У двух радках Вы сфармулявалі коратка
і дасціпна той матыў, якім я зараз кіруюся. Я сам не здолеў бы так ясна і лаканічна адказаць пра прычыну, чаму я не магу “папрасіцца”, усім тым
добразычліўцам, якія раяць мне супрацьлеглае. Бо сапраўды, прычына ж тая не толькі ў дэвізе маіх шляхетных продкаў “Усрэмся, але не паддадэмся!”. Чаму так адбываецца? Чаму сапраўдныя паэты так лёгка пранікаюць у сутнасць рэчаў і з’яў, над якімі дыскутуюць “адмыслоўцы”? Я веру, што яны задаюць свае пытанні космасу
– і чуюць у сваёй душы адказы Бога”.
2011 год