Фотафакт: часовы павераны ў справах ЗША ў Беларусі сустрэўся з сем’ямі беларускіх палітвязняўЧасовы …

Фотафакт: часовы павераны ў справах ЗША ў Беларусі сустрэўся з сем’ямі беларускіх палітвязняў

Часовы павераны ў справах ЗША ў Беларусі Рубэн Аруцюнян сустрэўся з сем’ямі палітычных вязняў з нагоды Дня падзякі, каб выказваць нязменную падтрымку зняволеным і іх сем’ям. Сярод іх — жонкі палітычных зняволеных вясноўцаў Алеся Бяляцкага і Уладзя Лабковіча, бацькі Мікалая Дзядка і Марыі Калеснікавай, маці Анастасіі Булыбенка, жонкі Ігара Лосіка, Мікалая Статкевіча, Максіма Знака і іншыя.

Як паведамляецца, на старонцы Амбасады ЗША ў Беларусі, ЗША заклікаюць безумоўна вызваліць усіх палітычных зняволеных у Беларусі.