Сэнсы жыццяЛідэр беларускай апазіцыі, палітычны вязень Мікола Статкевіч даслаў з турмы артыкул.Шмат …

Сэнсы жыцця

Лідэр беларускай апазіцыі, палітычны вязень Мікола Статкевіч даслаў з турмы артыкул.

Шмат каго з нас цікавіць сэнс чалавечага жыцця. Навошта мы з’явіліся на свет, навошта нашыя існаванне і смерць? Нейкі ж сэнс ва ўсім гэтым павінен быць.

Водгукі спробаў зразумець яго адчуваюцца нават тут, за кратамі. У лістах з пытаннямі маладых людзей, у кнігах, што чытаю.

Я адмовіўся ад удзелу ў «судзе» нада мной, што ўжо колькі месяцаў ідзе нейдзе паблізу. Часу ў мяне багата, таму паспрабую ўнесці хоць нейкую яснасць у складанае і важнае для многіх пытанне. Не, я не збіраюся даваць на яго свой унікальны адказ, бо варыянтаў адказу і так зашмат. Але паспрабую неяк упарадкаваць, класіфікаваць магчымыя сэнсы жыцця адносна людзей, а таксама людзей адносна розных тыпаў сэнсаў жыцця.

Любая класіфікацыя – умоўная. Гэта заўсёды спрашчэнне, але яно дазваляе лепей зразумець само пытанне.

Сайт Хартыя’97% друкуе тэкст цалкам