«Мікалай паўтарае: у іх няма столькі часу, колькі яны спадзяюцца». Жонка Статкевіча пра вырак мужуМа…

«Мікалай паўтарае: у іх няма столькі часу, колькі яны спадзяюцца». Жонка Статкевіча пра вырак мужу

Марына Адамовіч, жонка палітыка Міколы Статкевіча, расказала пра свае пачуцці ў дзень прысуду. Сёння Мікалай Статкевіч быў асуджаны на 14 год пазбаўлення свабоды.

«Безумоўна, было зразумела, што суддзя не заплача і не скажа: я зразумеў, якія вы светлыя людзі, вы свабодныя! — іранізуе Марына. — Мы заўсёды былі гатовыя да ўсяго, наколькі гэта магчыма ў нашай краіне.

Мы ведалі, што 2020 год можа скончыцца з любым вынікам, разумелі, што могуць быць гвалтоўныя дзеянні. Мікалай заўсёды да гэтага вельмі спакойна ставіўся, спрабаваў мяне падрыхтаваць. 

Да гэтага ён пісаў мне лісты, дзе казаў, што запрасіў пракурор. Гэтых лістоў было два, але іх я не атрымала.

Мікалай увесь час паўтарае: у іх няма столькі часу, колькі яны спадзяюцца. Ён верыць у непазбежнасць пераменаў, што галоўныя змены ўжо адбыліся. Аднойчы ён назваў гэта так: наша адтэрмінаваная перамога і і х адтэрмінавана параза».

Чытайце далей