​МІКАЛАЙ СТАТКЕВІЧ ліст ад 05.12.21″Наконт апошніх гучных заяў па ядзернай зброі, Крыму і гатоўнасці…

МІКАЛАЙ СТАТКЕВІЧ
ліст ад 05.12.21

“Наконт апошніх гучных заяў па ядзернай зброі, Крыму і гатоўнасці ваяваць з Украінай, то яны скіраваны Крамлю. Там, здаецца, сур’ёзна заклапочаны транзітам улады тут. Бо рэальныя настроі беларусаў ведаюць і хочуць пераемнасці па “інтэграцыі”. Таму выцягнулі абяцанне на змены, каб працэс не пайшоў сам і бескантрольна ад іх. Але тут, як звычайна, адцягванне часу. Ну і прыдумана ўнікальная і няўстойлівая схема “паўтранзіта”.

Заявы ж, на мой погляд, скіраваны на тое, каб Крэмль, калі не адмовіўся прымушаць да транзіту, то, хаця б, пагадзіўся на паўтранзіт.

Але, пакуль, у выніку такіх заяў толькі растуць шанцы на шосты пакет санкцый. Ды і Лаўрову прыйшлося за іх тлумачыцца.

Прынамсі, пры той мінімальнай ды аднабаковай інфармацыі, якую я маю, сітуацыя выглядае так.”