Мікола Статкевіч перадаў з няволі, што ідэальны Новы год для яго – «удома, побач з каханай, у атачэнні нашых звяроў, каб абавязкова была жывая ялінка, шмат рознакаляровых агеньчыкаў, гарэлі свечы, і потым выйсці разам на вуліцу і глядзець, як падае снег». Ялінку выбіраюць з жонкай яшчэ задоўга да Калядаў. У адзін са святочных дзён таксама ездзяць да сяброў у вёску, каб пасядзець ля жывога агню.
БЕЛАРУСКІЯ НАВІНЫ