​​Памёр Уладзімір Неўмяржыцкі13 лютага ў 23 гадзіны на 52-м годзе жыцця сышоў у лепшы свет адзін з с…

​​Памёр Уладзімір Неўмяржыцкі

13 лютага ў 23 гадзіны на 52-м годзе жыцця сышоў у лепшы свет адзін з самых актыўных сябраў партыі Народная Грамада, “кандыдат пратэсту” Уладзімір Неўмяржыцкі. Калегі захапляліся мужнасцю і сілай духу Уладзіміра Неўмяржыцкага.
Спадар Уладзімір хварэў на рак, але хаваў сваю хваробу, падтрымліваў сяброў і блізкіх. Апошнія тыдні ён знаходзіўся на лячэнні ў анкалагічным цэнтры, куды да яго штодня — да апошняга дня — з пагрозамі прыходзілі сілавікі.

Уладзімір Неўмяржыцкі — гонар беларускай нацыі, сапраўдны Герой, які не сумняваўся, што мы пераможам і Беларусь будзе свабоднай.
Калі спасылка не адкрываецца, чытайце нас праз VPN https://novychas.online/hramadstva/pamjor-uladzimir-neumjarzycki