13 лютага на 52-м годзе жыцця ад анкалогіі памёр адзін з самых актыўных сябраў партыі Народная Грамада, кандыдат пратэсту па стратэгіі Мікалая Статкевіча, Уладзімір Неўмяржыцкі
“Мы ўсё захапляліся яго мужнасцю і сілай духу. Уладзімір да апошняга хаваў сваю хваробу, падтрымліваў сяброў і блізкіх. Апошнія тыдні ён знаходзіўся на лячэнні ў анкалагічным цэнтры, куды да яго штодня, да апошняга дня, з пагрозамі прыходзілі карнікі. За два апошнія гады, пачынаючы з красавіка 2020 г., ён перажыў мноства арыштаў і ператрусаў. Уладзімір адмовіўся пакідаць Беларусь: пад яго апекай была састарэлая маці.
Уладзімір Неўмяржыцкі — гонар беларускай нацыі, сапраўдны Герой, які не сумняваўся, што мы пераможам і Беларусь будзе свабоднай. Ён высока нёс сцяг Народнай Грамады на маршах і акцыях, не зважаючы на небяспеку арыштаў і рэпрэсій. Яго смерць – непапраўная страта і вялікае гора для нас усіх” — піша жонка Мікалая Статкевіча Марына Адамовіч.