З Днём роднае мовы, родненькія! Пакуль мы жывая, нашая мова гэтаксама будзе жыць ПА-БЕЛАРУСКУ(Яўгені…

З Днём роднае мовы, родненькія! Пакуль мы жывая, нашая мова гэтаксама будзе жыць

ПА-БЕЛАРУСКУ
(Яўгенія Янішчыц)

Будзе слоту абвяшчаць прагноз,
Лістабой учыніць ператруску.
Песьняй, што расчуліла да сьлёз,
Я прыму цябе па-беларуску.

Краю блаславёнага дачка,
Дзякуй лёсу,
маю не ў нагрузку —
Зорны крыж Мацея Бурачка…
Ты ўва мне прызнаеш беларуску?

Сто разоў шукай другой красы,
А тым больш што сьвет даўно ня вузкі!
…Ды калі ты не бязродны сын —
Гавары са мной па-беларуску.

Час — вар’ят, шалёнае таксі.
Толькі ўсё ж ня мысьлю я аб спуску.
Кажаш, што магілы зарасьлі?
Памаўчы са мной па-беларуску.
#вершы