Пра вёску Хатынь ведае амаль кожны. Яна стала сімвалам пакут беларусаў падчас Другой cусветнай вайны…

Пра вёску Хатынь ведае амаль кожны. Яна стала сімвалам пакут беларусаў падчас Другой cусветнай вайны. Але пра вёску Лаўжы амаль ніхто не чуў. Яе таксама спалілі, а ўсё яе насельніцтва пазабівалі. Разам з дзецьмі і жанчынамі. Лаўжы былі знішчаныя ў дзень свята Савецкай Арміі – 23 лютага 1945 г. Але ў Лаўжах загінулі не толькі жыхары вёскі. У ачэпленую войскамі вёску заганялі ўсіх, хто раптам апынаўся на дарозе. Нават дзяцей. Гэтая аперацыя больш падобная да карнай акцыі, чым да бою.

Вёска, знішчаная савецкімі войскамі НКУС (НКВД)