Палітвязня Яўгена Афнагеля перавялі ў ПКТ. Яму збіраюцца ўзмацніць рэжым
Актывіст «Еўрапейскай Беларусі» Яўген Афнагель у лісце да сваё жонкі напісаў, што ў ПКТ (памяшканне камернага тыпу) яго перавялі адразу з ШІЗА, дзе ён правёў апошнія 1,5 месяца. У ПКТ яго змясцілі прыкладна на месяц, а адразу пасля гэтага яго збіраюцца перавесці ў «крытую» турму. Таксама ён напісаў, што яму зменшылі атаварку да 1 базавай велічыні ў месяц.
Нагадаем, каардынатара “Еўрапейскай Беларусі” 25 траўня асудзілі да 7 гадоў калоніі ўзмоцненага рэжыму. Суд над Севярынцам і актывістамі «Еўрапейскай Беларусі» праходзіў у закрытым рэжыме.
Павіншуйце Яўгена: ПК №1, 211440, г. Наваполацк, вул. Технічная, 8, Яўгену Ігаравічу Афнагелю