З пачатку вайны затрымалі мінімум 8 «рэйкавых партызанаў»: што вядома пра «рэйкавую вайну» ў Беларусі
Пасля пачатку вайны ва Украіне затрымалі мінімум восем беларусаў за падазрэнне ў зрыве графіку руху расейскіх цягнікоў са зброяй і датычных да фізічнага пашкоджання інфраструктуры чыгункі ў Беларусі. Вядома пра затрыманні ў Віцебску, Светлагорску, Асіповічах, Стоўбцах, Жодзіна.
У тэлеграм-каналах паведамлялася, што з-за дыверсій («рэйкавай вайны») і кібер-нападаў на інфраструктуру Беларускай чыгункі, па Беларусі перасталі пераганяць арганізаваныя воінскія эшалоны з тэхнікай і боепрыпасамі расійскіх войскаў.
Затрыманым інкрымінуюць падтрыхтоўку да акта тэрарызма, ім пагражае да 15 гадоў пазбаўлення волі.