Палітвязня Яўгена Афнагеля могуць перавесці на тры гады ў «крытую» турму
Камісія наваполацкай калоніі прапанавала перавесці актывіста «Еўрапейскай Беларусі» Яўгена Афнагеля на турэмны рэжым тэрмінам на тры гады, паведамляе жонка палітвязня. Суд па справе «аб пераводзе ў папраўчую ўстанову іншага тыпу і змяненні ўмоваў рэжыму» павінен адбыцца ў красавіку.
Нагадаем, у пачатку сакавіка Яўгена перавялі ў ПКТ (памяшканне камернага тыпу) адразу пасля ШІЗА, дзе ён правёў апошнія 1,5 месяца. Таксама яму зменшылі атаварку да 1 базавай велічыні ў месяц. 25 траўня 2021 палітвязня асудзілі да 7 гадоў калоніі ўзмоцненага рэжыму.
Падтрымаць Яўгена: ПК №1, 211440, г. Наваполацк, вул. Тэхнічная, 8, Яўгену Ігаравічу Афнагелю