“Неяк падумалася, што ад завяршэння Другой сусветнай вайны да анэксіі Крыма свет пражыў унікальны перыяд – амаль што не было анэксій чужых тэрыторый Распады дзяржаў, часовыя ўводы войскаў на чужыя тэрыторыі былі, а анэксій амаль не было. Толькі лакальныя пераўсталяванні межаў новастворанымі дзяржавамі – паміж Індыяй і Пакістанам, паміж Кітаем і Індыяй, паміж Ізраілем і арабамі. Яшчэ захоп Кітаем Тыбета ды й некалькі няўдалых спробаў захопу чужых тэрыторый (Іракам у Ірана, Кітаем у В’етнама). Мабыць, за ўсю гісторыю чалавецтва такіх працяглых перыядаў павагі да чужых межаў было вобмаль. Ня ведаю, з чым гэта звязана – з роляй ААН, як гаранта міжнароднага права, з памяццю пра жахі Другой сусветнай вайны ці з разуменнем таго факта, што справядлівых для ўсіх межаў не існуе. І таму, каб спыніць крывавыя калатнечы, лепей іх не чапаць.
Але зараз здарыўся Крым. Усё астатняе, што адбываецца і цяпер ва Украіне, — гэта вынікі Крыма, ланцуговая рэакцыя ад яго. Невялікія краіны ў такіх варунках павінны падтрымліваць міжнароднае права. Гэта значыць — Украіну. Бо, калі мы супраць права, то што абароніць нас?”
З ліста да жонкі Марыны Адамовіч
29.05.2022
СІЗА 3 г. Гомль