Беларусам замежжа трэба не чакаць і не апускаць рукі, а прыкладаць намаганні для эвалюцыі нашага гра…

Беларусам замежжа трэба не чакаць і не апускаць рукі, а прыкладаць намаганні для эвалюцыі нашага грамадства — патрэбна адукацыя: культурная, дэмакратычная, прававая — для стварэння падмуркаў той дзяржавы, якую мы марым пабудаваць.

Калі мы вернемся масава да сваёй самастойнасці, самадастатковасці — мы зробім вялікі крок наперад. Масавы пераxод беларусаў на свой грунт – мову – для Беларусі cёння роўны перамозе ў нацыянальна-вызваленчай рэвалюцыі. Прычым гэта не патрабуе аxвяр, а толькі намаганняў кожнага.

Рэжым не можа забараніць нам размаўляць на беларускай мове ў сваім асяроддзі, у агульнай прасторы, весці анлайн размовы і г.д.. Гэта сёння наша поле змагання, наш безгвалтоўны супраціў, наш унёсак у будучыню нашай дзяржавы. Беларусь жыве — пакуль жывуць беларусы.

Беларускаму грамадству трэба развівацца ў галіне культуры, грамадскага жыцця, развівацца масава — каб трасфармавацца з посттаталітарнага, аўтакратычнага — у дэмакратычнае, прававое. Наша мэта — самастойная, моцная Парламенцкая Беларусь — да яе трэба ісці праз масавую асвету.

Пераxод кожнага на беларускую мову — гэта як атрыманне асабістага ўзбраення. Важны кожны беларус. І гэта тое,што ўсіх нас аб’ядноўвае!

Жыве Беларусь!

Ад беларусау́ Вільны і “Дапамогі”