Важны для мяне пост, таму прашу рэпост, а таксама заклікаю выказацца ў каментарах.
Пра перамовы з тэрарыстамі, санкцяі і палітвязьняў
Апошні месяц шэраг палітыкаў, журналістаў і нават родных палітвязьняў пачалі падымаць тэму перамоваў з тэрарыстычным рэжымам Лукашэнкі, пра магчымую адмену санкцый, для хоць нейкіх зрухаў па вызваленьні палітвязьняў.
Аргументы тут такія: санкцыі не працуюць і не вызаляюць палітвязьняў, а толькі падштурхоўваюць Беларусь у абдымкі Расеі; людзі сядзяць ужо трэці год, іх родныя ў адчаі, і палітвязьняў становіцца толькі больш.
Пры чым аб гэтым зараз кажуць людзі, якія збольшага нічога не рабілі апошнія два з паловай гады, а тут раптам прачнуліся, і усе разам сталі заклікаць да перамоваў з тэрарыстамі, знаходзячы для гэтага шматлікія прычыны. Адно гэта вельмі падазрона выглядае.
Паверце, тэма вызваленьня палітвязьняў для мяне зусім не чужая, і мне таксама хацелася б хутчэй пабачыць самага дарагога для мяне чалавека і сваіх сяброў на свабодзе.
Мая жонка Паліна таксама ў закладніках ужо трэці год, і за гэты час прайшла праз каласальныя выпрабаваньні і пакуты. Але яна трымаецца, яна нават там за кратамі працягвае барацьбу і цалкам не прызнае гэты дыктатарскі рэжым за легітымны. Паліна заўсёды заклікала да узмацненьня санкцый, і за тое каб рэжым Лукашэнкі быў поўным ізгоем у Свеце.
Той жа пазіцыі прытлімліваецца наш сапраўдны нацыянальны лідар Мікалай Статкевіч, а таксама мае сябры палітвязьні.
Для нас перамовы з тэрарыстам і гандаль палітвязьнямі не прыймальны! Гэта крок у мінулае, гэта граблі, на якія ужо не аднаразова наступалі. Гэта здрада перд ўсімі ахвярамі рэжыму, і ўсімі тымі, хто працягвае барацьбу!
Пра санкцыі. Самі па сабе санкцыі не вызваляць палітвязьняў. Мэта санкцый — аслабіць рэжым дыктатара, аслабіць яго эканамічным і палітыяным плане. Зрабіць яго ізгоем і банкрутам.
Зразумела, што санкцыі не зрынуць дыктатарскі рэжым. Гэта павінну будзем зрабіць мы самі.
А толькі крах дыктатарскага рэжыму вызваліць усіх палітвзьняў, і прынясе свабоду Беларусі. Так, для гэтага зараз трэба ня толькі нашая самаадданасць, ахвярнасць і штодзённая праца, але і вакно магчымасьцяў.
Але распачаўшы вайну, два старых дыктатара значна наблізілі свой скон. Зараз вакно магчымасцяў можа адчыніцца ў любы момант. Таму трэба працягваць ціснуць на тэрарыстаў і рыхтвацца да рашаючай бітвы за Свабоду.
Пра гандаль людзьмі і адмену санкцыяў. Дзесяць год таму мы гэта ўжо праходзілі. Тады ў Беларусі было некалькі дзесяткаў палітвязьняў. Тады Лукашэнку атрымался выгадна абмяняць палітвязьняў за скасаваньне амаль усіх санкцый. Гэта прывяло толькі да таго, што дыктатару ня толькі атрымалася пераадоліць цяжэйшы эканамічны крызіс, але і зрабіць сабе частковую легітымнасць і узмацніць свой таталітарны апарат.
На грошы Захаду ад перапродажу калійкі і нафтапрадуктаў умацоўваліся сілавыя структуры, купляліся новыя вадамёты і светлашумавыя гранаты. Гэта правяло да таго, што у 2020 годзе ужо загінулі людзі, сотні чалавек былі параненыя. Праз здзекі, арышты і катаваньньні прайшлі дзесяткі тысяч беларусаў, а сотні тыясяч былі вымушаныя з’ехаць з краіны. Палітвязьняў стала не некалькі дзесяткаў, а некалькі тысячаў. І за час пасля адмены санкцый, Беларусь ні на крок не наблізілася да Еўразвязу. Наадварот, адбылася поўная акупацыя краіны, уцягваньне яе у вайну.
І яшчэ хацеў бы нагадаць, што Лукашэнка — паталагічны хлус і махляр. У любых перамовах ён падмане і выцягне для сабе максімальнай выгады, і не выканае ніводнай з умоваў!
Няўжо мы ізноў хочам паўтарэньне гэтага сцэнару?
Таму, сябры, як бы не было цяжка, працягваем барацьбу! Адзін з ключоў нашай премогі зараз ва Ўкраіне. Падтрымліваем яе і нашых ваяроў-беларусаў, што змагаюцца там. А ўсіх міжнародных палітыкаў ззаклікаю працягваць ціск на тэрарыстычны рэжым Лукашэнкі. Дыктатар павінен быць поўным ізгоем ў палітычнай, эканамічнай, сацыяльнай і спартовай сферы. Толькі так вы дапаможаце нам беларусам перамагчы і здабыць свабоду.