2 лютага 1838 года нарадзіўся Кастусь Каліноўскі (Вінцэнт Канстанцін Каліноўскі) – адзін з кіраўніко…

2 лютага 1838 года нарадзіўся Кастусь Каліноўскі (Вінцэнт Канстанцін Каліноўскі) – адзін з кіраўнікоў нацыянальна-вызвольнага антырасійскага паўстання 1863-64 гг. і адзін з пачынальнікаў беларускай нацыянальнай ідэі.

Нарадзіўся ў маёнтку Мастаўляны на Гродзеншчыне ў сям’і беззямельнай шляхты. Скончыў Свіслацкую гімназію, вучыўся на юрыдычным факультэце Пецярбургскага ўніверсітэта, актыўна ўдзельнічаў у дзейнасці студэнцкіх зямляцтваў і ў рэвалюцыйных гуртках.

У 1862-1863 кіраваў выданнем і распаўсюджваннем «Мужыцкай праўды» – першай нелегальнай рэвалюцыйнай газеты на беларускай мове. Пад імем Jasko Haspadar s pad Wilni пісаў заклікі да насельніцтва

Каліноўскі кіраваў паўстанцамі да самага арышту. Прыгавораны да смерці, ён пакінуў сваю запавет — «Лісты з-пад шыбеніцы». Пакаралі смерцю яго ў Вільні 22 сакавіка 1864 года.