Еўрадэпутат Аўштравічус паспрабаваў высветліць у начальніка калоніі, у якім стане знаходзіцца Статке…

Еўрадэпутат Аўштравічус паспрабаваў высветліць у начальніка калоніі, у якім стане знаходзіцца Статкевіч, але беспаспяхова.

“Адважны беларускі апазіцыйны палітык Мікалай Статкевіч адзначае свой 67-ы дзень народзінаў за сценамі лукашэнкаўскай калоніі”, — нагадаў еўрапарламентарый у “Твітары”.

Паводле ягоных слоў, ён “напісаў ліст начальніку калоніі з просьбай даць інфармацыю пра стан здароўя Мікалая”. “Адсутнасць адказу не здзівіла. Будзьце здаровыя і моцныя, Мікалай!” – дадаў палітык.

Сёння Мікалай Статкевіч адзначае 67-годдзе. Ён за кратамі з 2020 года, асуджаны на 14 год калоніі асаблівага рэжыму.

Далучайся да нас