Сяргей Спарыш. 1190 за кратамі. Згадваецца 2020 год. Акрэсціна. Чарговае судзілішча, чарговыя Сяргея…

Сяргей Спарыш. 1190 за кратамі.
Згадваецца 2020 год. Акрэсціна. Чарговае судзілішча, чарговыя Сяргея содні, чаканне ў маленькім парку такой неабходнай нам усім сустрэчы.
Сяргей з невялічкай торбай  бадзёра выйшаў і яго ўсьмешка ў адну секунду паглынула ўсю тую боль, сумнеў і страх якія мы адчувалі ўвесь гэты час. Відавочна мы пабеглі абдымацца, перадаць яму ўсю тую энэргію, якую мы так клапатліва бераглі для яго. Натхніць, заматываваць, супакоіць і давесці, што яго шчыра чакалі на волі. Папераду Плошчы, без яго ну аніяк!
“Не падыходзце да мяне, у мяне  вошы! У камеры сядзеў з бясхатнім!” – не стрымліваючы смеху, папярэдзіў Спарыш. І ў абсалютным хохаце мы палезлі да яго з цудатворнымі абдымахамі.
Зараз гэта архіў “Народнай Грамады”. Камера зафіксавала гэты дзень для нас.
І зноўку чаканне, хваляванне, сумневы. Але, Сяргей Спарыш, можам цябе пераканаць. Нам не страшны тыя вошы, а з гнідамі мы разбярэмся. Абяцаем!
Жыве Беларусь
Напішыце Сяргею ліст.
Сэрвісы для лістоў на рэсурсе https://dissidentby.com/
Адрас: ПК-22, а/с 20, Брэсцкая вобласць, г. Івацэвічы, ст. Даманава, 225295