Андрэй за кратамі 1130 дзён. Быў затрыманы 30 жніўня 2020 года ў Мінску падчас нядзельнай акцыі прат…

Андрэй за кратамі 1130 дзён.

Быў затрыманы 30 жніўня 2020 года ў Мінску падчас нядзельнай акцыі пратэсту, а менавіта пасля патасоўкі, якая завязалася паміж супрацоўнікамі міліцыі і пратэстоўцамі, якія спрабавалі адбіць іншага пратэстоўца (палітвязня Аляксея Чарвінскага) ад затрымання.

Андрэя абвінавацілі па арт. 364 Крымінальнага кодэксу (Гвалт ці пагроза гвалту ў дачыненні да супрацоўнікаў міліцыі) – за бойку і ўдары па мікрааўтобусе міліцыі.

27 лістапада 2020 года суддзя суда Ленінскага раёна Мінска Марына Запаснік пакарала Андрэя Хрэнкова 5 гадамі пазбаўлення волі ў калоніі агульнага рэжыму.

24 верасня 2021 года суд пастанавіў змяніць агульны рэжым у калоніі на турэмны — тэрмінам на 3 гады

Напішыце Андрэю ліст з словамі падтрымкі. Сэрвісы для лістоў на сайце DISSIDENTBY. Адрас для лістоў: Турма №4, Магілёў, вул. Крупскай 99А, 212011