САЛІДАРНАСЦЬ З ПАЛІТЫЧНЫМІ ЗНЯВОЛЕННЫМІ Ў БЕЛАРУСІВаршава, 3 кастрычніка 2023 года – Партыя Народная…

САЛІДАРНАСЦЬ З ПАЛІТЫЧНЫМІ ЗНЯВОЛЕННЫМІ Ў БЕЛАРУСІ

Варшава, 3 кастрычніка 2023 года – Партыя Народная Грамада сумесна з актывістамі і падтрымліваючымі прымае ўдзел у акцыі “Салідарнасць з палітычнымі зняволенымі ў Беларусі”, якая адбудзецца з 9:30 да 14:00 на Плошчы Пілсудскага ў горадзе Варшава.

Гэтая акцыя заклікана прыцягнуць увагу сусветнай грамадскасці і ўдзельнікаў чарговай сесіі Арганізацыі па бяспецы і супрацоўніцтве ў Еўропе (АБСЕ) да нарастаючай праблемы палітычных зняволеных у Беларусі. Адмысловая ўвага надаецца лёсу лідэра партыі Народная Грамада, Мікалая Статкевіча, аб якім няма вестак ужо больш 235 дзён з тых 1220 дзен, што ён за кратамі.
Таксама звыш 1000 дзён за кратамі знаходзяцца сустаршыня партыі БХД Павел Севярынец, Паліна Шарэнда-Панасюк, над якой 2 кастрычніка адбудзецца чарговае судзілішча, і тысячы іншых палітзняволеных.
Акцыя будзе ўключаць у сябе мірную дэманстрацыю, выступы спікераў і розныя публічныя мерапрыемствы, якія заклікаюць да вызвалення палітычных зняволеных і падтрымання правоў чалавека ў Беларусі.

Мы запрашаем прадстаўнікоў СМІ, актывістаў за правы чалавека, і ўсіх, хто падзяляе нашу занепакоенасць, далучыцца да нас у гэты важны дзень, каб разам узняць голас за свабоду і справядлівасць. У салідарнасці наша моц!
Жыве Беларусь!

#FreeStatkevich #FreeSeviarynets #FreePalina

plac Marszałka Józefa Piłsudskiego
https://maps.app.goo.gl/d3RA9F6RmyTjtri7A