Мікалай Стакевіч за кратамі 1230 дзён! 245 дзён без лістоў і хоць нейкіх аб’ектыўных навінаў! З ліст…

Мікалай Стакевіч за кратамі 1230 дзён! 245 дзён без лістоў і хоць нейкіх аб’ектыўных навінаў!

З ліста Мікалая Статкевіча ад 9 траўня 2022

«Ва Ўкраіне, як я зразумеў, істотных поспехаў у расейскага войска няма. Вайна зацягваецца. А напрыканцы года Пуціну трэба вызначыцца, ці ісці самому на выбары ў 2024 годзе. Або з кандыдатурай пераемніка. Калі да гэтага часу вайна не скончыцца (як і санкцыі), то давядзецца ісці на пенсію. Або ў прэзідэнты “Саюзнай дзяржавы”. Зрэшты, тое ж самае давядзецца рабіць, калі вайна скончыцца, але не перамогай. Або тым, што можна будзе назваць перамогай».

Напішыце Мікалаю ліст з словамі падтрымкі. Сэрвісы для лістоў на сайце DISSIDENTBY. Адрас для лістоў: ПК-13, г.Глыбокае, вул.Савецкая 205, 211791