Мінскія ўлады правялі для блогераў экскурсію па былым СІЗА №1 (Валадарцы). Зараз тут ідзе рэканструк…

Партыя Народная Грамада

Мінскія ўлады правялі для блогераў экскурсію па былым СІЗА №1 (Валадарцы). Зараз тут ідзе рэканструкцыя, пасля чаго месца адкрыюць для наведвальнікаў.

Але ёсць гісторыя, якую немагчыма сцерці рэканструкцыяй. У сценах Пішчалаўскага замка ў розныя часы трымалі ўдзельнікаў паўстанняў 1830–1831 і 1863–1864 гадоў, беларускіх дзеячоў. У ноч з 29 на 30 кастрычніка 1937 года ў яго падвалах расстралялі 36 прадстаўнікоў беларускай інтэлігенцыі. Да 1953 года тут выконвалі смяротныя прысуды.

Цяпер тут будзе турыстычная лакацыя з забаўляльнымі ўстановамі.

Але рэстаўрацыя не зможа сцерці страх, боль, слёзы, пакуты і смерць, якія стагоддзямі адбываліся ў гэтых сценах. Рабіць тут месца забаў — гэта сапраўдныя пляскі на касцях.

Але для ўлады гэта спосаб прыхаваць свае злачынствы. Падобнае адбылося і ў Курапатах — на тэрыторыі масавых расстрэлаў беларусаў быў адкрыты рэстаран. Такім чынам беларусаў пазбавілі памяць пра злачынствы НКВД.

На месцы Валадаркі павінна быць толькр адна ўстанова музей рэпрэсій і месца памяці.