
У Дзень Незалежнасці Украіны актывіст партыі «Народная Грамада» перадаў украінскім ваярам свой аўтамабіль, які верай і праўдай служыў яму цэлы год. Нашыя актывісты разам з беларускай дыяспарай у Літве і арганізацыяй «Дапамога» напоўнілі аўтамабіль неабходнай на фронце гуманітарнай дапамогай.
Вось што піша ўладальнік аўтамабіля: «У СІЗА, а потым і на зоне я кожны дзень сачыў за фронтам і развіццём падзей ва Украіне, спрабуючы аднавіць праўдзівую карціну з патоку прапаганды і чутак. Бо адкрыта гаварыць і нават цікавіцца гэтай тэмай было нельга: для палітзэка гэта прамая дарога ў ШІЗА і ПКТ з усімі наступствамі.
Пасля вызвалення і эвакуацыі ў ЕС у мяне з’явілася магчымасць адкрыта гаварыць на гэтую тэму і падтрымліваць украінцаў і нашых ваяроў, якія змагаюцца за свабоду Украіны з расейскай нечысцю».
Вызваленне Беларусі магчыма толькі праз вызваленне Украіны і знішчэнне расійскага рэжыму, таму мы не спыняемся. Слава Україні! Жыве Беларусь!