СУІЦЫДАЛЬНАЕ ВАР’ЯЦТВА
Паміж РФ ды Украінай ідзе гонка ўзбраенняў, важная частка якой – спаборніцтва ў эфектыўнасці сродкаў паветранага нападу (СПН). Пераважна, гэта спаборніцтва тычыцца дронаў ды балістычных ракет.
Дзякуючы гнуткай і эфектыўнай абароннай прамысловасці ды бесперашкоднаму доступу да міжнароднага рынку кампанентаў, а таксама, магчымасці выкарыстання для навядзення касмічнай спадарожнікавай сеткі “Starlink”, у гонцы дронаў перавагу мае Украіна. Думаю, што яе перавага ў дальнабойных ударах дронамі яшчэ больш узмоцніцца, калі ўкраінцы, у адпаведнасці з логікай развіцця СПН, непазбежна дойдуць да выкарыстання ў гэтых ударах амерыканскага досведу прарыва моцнай супрацьпаветранай абароны. Напрыклад, як у Ханоя падчас в’етнамскай вайны. Калі больш канкрэтна – функцыянальнага эшаланавання групоўкі паветранага ўдару і паглыблення спецыялізацыі яе элементаў.
У гонцы балістычных ракет, якія маюць на парадак большыя, чым у дронаў, боезарад і хуткасць, дзякуючы назапашанаму савецкаму досведу і захаванай вытворчай базе, відавочную перавагу мае Расія. Але Украіна ўжо пачала выпрабоўваць ўласныя балістычныя ракеты. Улічваючы досвед і магчымасці ўкраінскай ваеннай прамысловасці, можна прагназаваць, што да канца года абмены ўдарамі балістычных ракет паміж праціўнікамі стануць блізкімі да парытэту.
Калі Украіна прадэманструе свае балістычныя магчымасці адразу ў занадта вялікіх маштабах, то гэта стане шокам для расійскага грамадства. Могуць пашырыцца патрабаванні ўжывання супраць Украіны ядзернай зброі ад людзей, якія не разумеюць рэальных наступстваў такога кроку, у тым ліку, і для Расіі. Бо нават толькі адна Украіна, без заходніх саюзнікаў, здольная на, хай асіметрычны, але ядзерны адказ. Я маю на ўвазе, г. зв., “брудную бомбу”, калі над тэрыторыяй праціўніка з дапамогай звычайнага зарада, напрыклад, авіябомбаў ці ракет, распыльваюцца радыёактыўныя рэчывы, якіх ва Украіны, дзякуючы наяўнасці атамных электрастанцый, дастаткова. А з дапамогай уласных балістычных ракет арганізаваць такі адказ на расійскі ядзерны ўдар – цалкам вырашальная задача. Гарачым галовам сярод расійскіх палітыкаў і публіцыстаў варта разумець, што ядзерны ўдар, напрыклад, па Кіеву, можа выклікаць у адказ радыёактыўнае заражэнне, зноў жа напрыклад, Масквы ці Санкт-Пецярбурга.
Мне вельмі падабаецца Кіеў, падабаўся і Санкт-Пецярбург. Не хацелася б, каб гэтыя гарады сталі непрыдатнымі для жыцця. Тым болей не хацелася б, каб расійскі ядзерны ўдар адбыўся з Беларусі, напрыклад, расійскімі ракетамі “Іскандэр” з ядзернымі боегалоўкамі з раёну Асіповічаў. Каб Беларусь у адказ атрымала яшчэ адзін радыяцыйны ўдар, толькі ўжо не па ўскраіне краіны, як у 1986 годзе, а, напрыклад, па нашай сталіцы. Лічу, што аднаго Чарнобыля нам і так хапіла.
Гуляцца ядзернай зброяй – смяротна небяспечнае вар’яцтва. Дазваляць чужой дзяржаве гуляцца сваёй ядзернай зброяй на нашай зямлі – гэта ўжо вар’яцтва з суіцыдальнымі схільнасцямі, апраўдаць якое немагчыма ніякімі рацыянальнымі аргументамі.
Нельга дапускаць, каб на беларускай зямлі размяшчалася чужая ядзерная зброя. Тым болей, каб яна выкарыстоўвалася адсюль супраць іншых краін. Беларусь павінна быць нейтральнай і бяз’ядзернай. Для беларусаў гэта ўжо ўмова жыцця ці смерці.