У гонар 150 годдзя Алаізы Пашкевіч.
Беларусы Вільні ўсклалі кветкі да месца, звязанага з жыццём і працай Алаізы Пашкевіч (Цёткі) у Новай Вільні.
Алаіза Пашкевіч — адна з заснавальніц беларускага нацыянальнага адраджэння і беларускай сацыял-дэмакратыі, выдатная паэтка, публіцыстка, педагог і грамадская дзеячка.
Яе жыццё і дзейнасць сталі важнай часткай агульнай гісторыі Беларусі і Літвы. Сёння, праз 150 гадоў пасля яе нараджэння, мы з удзячнасцю ўзгадваем жанчыну, якая прысвяціла сябе служэнню беларускаму народу, яго культуры, мове і свабодзе.
Памяць пра такіх людзей — гэта сувязь пакаленняў і крыніца сілы для тых, хто працягвае змагацца за дэмакратычную і свабодную Беларусь.