Сустрэча ў амбасадзе ЗШАНягледзячы на летні перыяд і сезон адпачынкаў, праца працягваецца.Па запрашэ…

Партыя Народная Грамада

Сустрэча ў амбасадзе ЗША
Нягледзячы на летні перыяд і сезон адпачынкаў, праца працягваецца.

Па запрашэнні амерыканскага боку ў амбасадзе ЗША ў Літве адбылася рабочая сустрэча з прадстаўнікамі партыі «Народная Грамада».

Падчас сустрэчы адбыўся грунтоўны абмен думкамі адносна цяперашняй сітуацыі ў Беларусі, становішча дэмакратычных сіл і перспектыў далейшага развіцця грамадска-палітычных працэсаў. Амерыканскія дыпламаты добра валодаюць інфармацыяй аб сітуацыі ў Беларусі і дзейнасці беларускага дэмакратычнага асяроддзя за мяжой. Таму размова атрымалася прадметнай, канструктыўнай і карыснай для абодвух бакоў.