Працоўныя правы — адна з самых важных тэм для беларусаў у эміграцыі. Многія лічаць, што падчас выпрабавальнага тэрміну работнік практычна безабаронны. Але ў Літве гэта не так.
Нядаўна прадстаўнік Партыі «Народная Грамада» быў звольнены за тры дні да заканчэння выпрабавальнага тэрміну без тлумачэння прычын. Дзякуючы падтрымцы прафсаюза «Solidarumas» была пададзена скарга ў Камісію па працоўных спрэчках.
Вынік — звальненне прызналі незаконным. Камісія аднагалосна стала на бок работніка, нягледзячы на пярэчанні працадаўцы.
Гэта яшчэ раз даказвае: у Літве законы працуюць, а правы можна і трэба абараняць, незалежна ад грамадзянства.
Яшчэ адна важная выснова — уступайце ў прафсаюзы. Літоўскія прафсаюзы сапраўды абараняюць сваіх членаў і дапамагаюць адстойваць справядлівасць.
Не маўчыце, калі закон на вашым баку. Свабода, справядлівасць і салідарнасць пачынаюцца з гатоўнасці бараніць свае правы.