27 ліпеня 1990 года Вярхоўны Савет БССР прыняў Дэкларацыю аб дзяржаўным суверэнітэце Беларусі. Менав…

Партыя Народная Грамада

27 ліпеня 1990 года Вярхоўны Савет БССР прыняў Дэкларацыю аб дзяржаўным суверэнітэце Беларусі. Менавіта гэты дакумент стаў прававой асновай, якая ўжо праз год дазволіла абвясціць незалежнасць краіны. Невыпадкова ў 1991–1996 гадах 27 ліпеня было дзяржаўным святам — Днём Незалежнасці Беларусі.

Але ў 1996 годзе Лукашэнка адмяніў гэтае свята, замяніўшы яго 3 ліпеня — датай, звязанай не з беларускай дзяржаўнасцю, а з савецкай гісторыяй.

Сімвалічна, што яшчэ ў 1990 годзе, будучы дэпутатам Вярхоўнага Савета, Лукашэнка не падтрымаў Дэкларацыю аб дзяржаўным суверэнітэце. І за наступныя дзесяцігоддзі яго палітыка толькі пацвердзіла гэтае стаўленне: Беларусь стала ўсё больш залежнай ад Расіі, а нацыянальная мова, культура і сам суверэнітэт краіны апынуліся пад пастаянным ціскам.

Сапраўдная незалежнасць — гэта права народа самастойна вызначаць сваю будучыню. І менавіта за такую Беларусь працягваюць змагацца тысячы беларусаў.