9 снежня у Вільні па ініцыятыве партыі Народная Грамада прайшла Канферэнцыя, прысвечаная да 120-годзя беларускай сацыял-дэмакратыі.
У склад аргкамітэту акрамя партыі Народная Грамада увайшлі: Беларускі кангрэс дэмакратычных прафсаюзаў, Маладая Грамада і іншыя беларускія арганізацыі, пры актыўнай падтрымцы Літоўскай сацыял-дэмакратычнай партыі.
У працы канферэнцыі мелі ўдзел звыш 150 дэлегатаў з розных краін свету. Па выніках канферэнцыі прынята рэзалюцыя аб эўрапейскім шляху развіцця Беларусі, катэгарычным асуджэнні агрэсіі расеі супраць Украіны і патрабаванні спыніць палітычныя рэпрэсіі ў Беларусі. На падставе кейса Мікалая Статкевіча ўдзельнікамі канферэнцыі прынята заява аб распрацоўцы і пачатку міжнароднай кампаніі па вызваленню палітычных вязняў у Беларусі. Пад дзьвума палітычнымі заявамі падпісалася большасць арганізацый удзельнікаў канферэнцыі.
Жыве Беларусь!
Жыве сацыял-дэмакратыя!