“ДЗЕ МІКАЛАЙ СТАТКЕВІЧ?”Сёння ўжо 11 месяцаў, калі ў нас у актыве 1 “адпіска” чэкістаў https://t.me/…

“ДЗЕ МІКАЛАЙ СТАТКЕВІЧ?”

Сёння ўжо 11 месяцаў, калі ў нас у актыве 1 “адпіска” чэкістаў https://t.me/narodnaya_hramada/9139 і ніякіх навінаў пра Мікалая Статкевіча.

25.11.2023 года на рэсурсах партыі Народная Грамада з’явілася ЗАЯВА з патрабаваннем арганізацыі спаткання Марыны Адамовіч і Мікалая Статкевіча
https://t.me/narodnaya_hramada/8958

06.12.2023 года ў рамках Міжпартыйнага форума “8+100” была падпісана рэзалюцыя з асуджэннем дзеянняў аўтакратычнай Беларусі https://t.me/narodnaya_hramada/9070

9.12.2023 года у Вільнюсе ўдзельнікамі канферэнцыі “120 год сацыял-дэмакратыі ў Беларусі” была падпісана Заява і рэзацюцыя з патрабаваннямі спаткання і сустрэч з роднымі, якія доўга знаходзяцца ў сітуацыі інкамунікада.
https://t.me/narodnaya_hramada/9063 https://t.me/narodnaya_hramada/9060

13.12.2023 года у Еўрапейскім парламенце была падпісана рэзалюцыя з патрабаваннем неадкладна вызваліць Мікалая Статкевіча з якім на той час не было сувязі больш за 300 дзён, а так сама ўсіх палітвязняў з наданням поўнай рэабілітацыі і фінансавай кампенсацыі нанесенай шкоды. https://t.me/narodnaya_hramada/9077

Шэраг міжнародных палітыкаў зрабілі заяву з патрабаваннямі,якія агучыла каманда Мікалая Статкевіча.
https://t.me/narodnaya_hramada/9059 https://t.me/narodnaya_hramada/9064 https://t.me/narodnaya_hramada/9069 https://t.me/narodnaya_hramada/9071 https://t.me/narodnaya_hramada/9075 https://t.me/narodnaya_hramada/9080

Рэжымныя скугліва выдавілі пра “гібрыдную вайну” з абрывам вусоў і пякучай пятай кропкай. https://t.me/narodnaya_hramada/9118

Каманда Мікалая Статкевіча партыі Народная Грамада і далей будзе працягваць ціснуць на лукашавак. Папераду шэраг сустрэчаў на міжнародных пляцоўках, дзе будуць агучаны кейсы Мікалая Статкевіча, Паліны Шарэнда-Панасюк, Мікалая Дзядка, Мікалая Аўтуховіча…і гэты спіс з, амаль, 1700 зняволенымі будзе гучаць з пытаннем,як так магло адбыцца?

У бліжэйшы час мы дадзім анонс па акцыях і ініцыятывах з мэтай вызвалення нашых беларусаў! Сачыце за навінамі і рабіце, а не чакайце!

Жыве Беларусь!