Чыжоўскія актывісты: Каб дапамагчы палітзняволеным, трэба ўзмацняць санкцыі. Не адмяняць, а ўзмацняц…

Чыжоўскія актывісты: Каб дапамагчы палітзняволеным, трэба ўзмацняць санкцыі. Не адмяняць, а ўзмацняць!

“Не трэба размаўляць з рэжымам. Рэжым не разумее размоў. Рэжым як гопнік, разумее толькі калі па ім б’юць. Бразгат танкаў НАТА пад сценамі палаца галоўнаму пацуку пакуль што ніхто не забяспечыць, а вось біць па яго ўлюбёным фінансам – чаму не?” — задаюцца рытарычным пытаннем менскія актывісты з мікрарайона Чыжоўка.

“Мы звяртаемся да ўсіх дэмсілаў, да беларусаў замежжа. Вы шмат робіце для таго, каб распавесці свету пра палітзняволеных. Раскажыце таксама, як свет можа ім дапамагчы. Гаварыце, прасіце, патрабуйце. Санкцыі, ціск на рэжым дапамогуць беларускім палітзняволеным. І ўсім беларусам”, — заклікаюць актывісты.

Жыве Беларусь!