Алена Філатава (Helen Minskaya)- выконваючая абавязкі генеральнага сакратара партыі Народная Грамада
Слуханні на тэму: “Супрацьдзеяння знішчэнню культурнай ідэнтычнасці ў вайне і міры”
Поўная зала. Беларускія спікеры абгрунтавана, сцісла даводзяць,што адбываецца ў Беларусі. Якія наступствы татальнай русіфікацыі ў краіне, якую пагрозу яна ў сябе нясе.
Я не буду “пераказваць” даклады, паколькі ва ўсех ключавое : рэжым, рэпрэсіі, санкцыі.
Слуханні праводзяцца напярэдадні галасавання Дакладу па Беларусі, падрыхтаваным Кіммо Кюльененам
З ключавога.
Эстонскі прадстаўнік прывёў у прыклад сваю краіну, дзе не выкарыстоўваецца трактоўка “былыя краіны СНД”, краіна была акупавана і казаць пра “дабравольнае далучэнне” абсурд. Парада – адыходзіць ад навязаных расеяй трактовак і тлумачэнняў, называць рэчы сваімі імёнамі. Прамова была абгрунтаваная. Спікер атрымаў ад мяне два публічных
Украінскі дэлегат “падштурхнуў” да больш разгорнутага адказу з боку беларускай дэлегаткі па сітуацыі з беларускім бізнэсам, яго магчымасцямі дапамагаць развіццю беларускай мовы, культуры.
Зазначу, што адказ быў сціслы, але поўны па структуры. Коратка. Рэпрэсіўная машына вынішчае не толькі адметныя рысы беларушчыны, але і магчымасці яе хоць у нейкім выглядзе зберагаць. Бізнэс у Беларусі ў стадыі “паціскання рукі астатнняму прадпрымальніку”, ён не квітнее,а выжывае. Акцэнт на перапісванні падручнікаў, скарачэнні беларускіх друкарняў, выдавецтваў, замена беларускай літаратуры на расейскую. Бізнэсы за мяжой патрабуюць падтрымкі і гатовыя прымаць удзел у праграмах,якія тычацца зберажэння беларускамоўнага навучання, выдавецтва, рэшты.
У адночас ясны мэсэдж – нам патрэбна працаваць на ўсіх узроўнях ад маленства (садочкі, класы, школы) да дарослых (інстытуты, лакальныя групы, курсы), хто пад уплывам “русіфікацыі” і ва ўмовах адсутнасці магчымасцяў страчае нацыянальныя адзнакі.
Агулам на панэлі гучалі прыблізна адны і тыя ж тэзісы. Мы павінны адыходзіць ад “расіянізмаў”. Адзначу канструктыўны падыход беларускай дэлегацыі да тэмы.
Наступны дзень прынясе нам прынятую рэзалюцыю. Гэта тэкст для наступнага паста.
Беражыце ўсё,што звязвае ВАС з Бацькаўшчынай і не дазваляйце сябе “даакуповываць” чужой мовай, культурай і традыцыямі. Яны маюць запах смерці. Нашая нацыянальная адзнака пра сэнсы.
Жыве Беларусь!