“ДЗЕ МІКАЛАЙ СТАТКЕВІЧ?”
Ужо год у рэжыме інкамунікада! Навіны пра бясконцыя катаванні палітвязняў, ПКТ, ШІЗА і невыносныя ўмовы ўтрымання, прымусовую працу, магчыма смерць. На патрабаванні спатканняў масавыя затрыманні сваякоў палітычных вязняў https://t.me/narodnaya_hramada/9245
Мы патрабуем рэакцыі ад дэмакратычных сілаў, паколькі супраць рэжыму ў Беларусі не ўведзена дзейсных санкцый, накіраваных на абарону правоў чалавека. Неабходна выправіць сітуацыю і прадухіліць новыя памылкі, якія прывядуць да страты незалежнасці Беларусі і нават магчымага паглынання яе расіяй. Мы лічым, што пабудова бяспекі ў Еўропе немагчымая без незалежнай дэмакратычнай Беларусі. расія заўсёды была, ёсць і будзе агрэсарам, гэты яе натуральны стан.
Санкцыі працуюць. У 2015 годзе міжнароднае ўмяшанне ў справу Мікалая Статкевіча прымусіла рэжым вызваліць зняволенага з “умовай” і санкцыйная палітыка была аслаблена. Вынікам “умовы” стаў новы тэрмін – 14 гадоў асобнага рэжыму для Мікалая Статкевіча і поўная адсутнасць інструментаў уплыву з мэтай абароны правоў чалавека ў Беларусі. Таму сёння перамовы з рэжымам немагчымыя, а неабходнасць санкцыяў даведзеная. Дыктатар больш не з’яўляецца палітычным суб’ектам, фактычна гэта васал крамля. Толькі дзейсныя санкцыі, аж да поўнага закрыцця межаў для руху кітайскага і расійскага транзіту, калі масква вымушана будзе прымусіць беларускі рэжым вызваліць палітычных зняволеных і спыніць рэпрэсіі.
Каманда Народнай Грамады працуе на ўсіх узроўнях. Мы ўдзячныя кожнаму палітыку, журналісту,блогеру, праваабаронцу…На дадзены момант у актыве міжнароднай супольнасці шэраг рэзалюцый і заяваў палітычных сілаў:
https://t.me/narodnaya_hramada/9146
https://t.me/narodnaya_hramada/9077
https://t.me/narodnaya_hramada/9269
https://t.me/narodnaya_hramada/9247
Мы дзякуем кожнаму, хто адгукнуўся на наш ЗАКЛІК
Працягвайце дасылаць словы падтрымкі палітвязням і звароты да міжнародных арганізацый. Мы апублікуем іх на ўсіх даступных нам інфармацыйных рэсурсах.
СВАБОДУ ПАЛІТВЯЗНЯМ!
ЖЫВЕ БЕЛАРУСЬ
Каманда Народнай Грамады працуе на ўсіх узроўнях. Мы ўдзячныя кожнаму палітыку, журналісту,блогеру, праваабаронцу…На дадзены момант у актыве міжнароднай супольнасці шэраг рэзалюцый і заяваў палітычных сілаў:
https://t.me/narodnaya_hramada/9146
https://t.me/narodnaya_hramada/9077
https://t.me/narodnaya_hramada/9269
https://t.me/narodnaya_hramada/9247
Працягвайце дасылаць словы падтрымкі палітвязням і звароты да міжнародных арганізацый. Мы апублікуем іх на ўсіх даступных нам інфармацыйных рэсурсах.
СВАБОДУ ПАЛІТВЯЗНЯМ!
ЖЫВЕ БЕЛАРУСЬ