Беларусы Вільні зрабілі тое, што павінны рабіць вольныя людзі: сабраліся, арганізаваліся і перадалі аўтамабіль для ваяроў ва Украіне. Без гучных словаў. Без пафасу.
Сёння хлопцы ўжо атрымалі машыну. Мы атрымалі ад іх відэа з падзякай. Але шчыра кажучы, гэта мы павінны дзякаваць ім.
Дарагія ваяры, абаронцы ! Дзякуй вам за абарону сваёй краіны. Дзякуй за тое, што бароніце Еўропу ад агрэсіі. Дзякуй за стойкасць, за мужнасць, за штодзённую працу на мяжы сваіх магчымасцяў. Для нас гонар быць побач і дапамагаць вам.
Няхай гэтая машына служыць надзейна. Няхай яна ратуе жыцці. І няхай кожная такая ініцыятыва набліжае вашу і нашу Перамогу.
Мы працуем далей. Бо пакуль вы трымаеце неба і зямлю — мы трымаем тыл.