Актывісты віленскай суполкі Партыі «Народная Грамада» прынялі ўдзел у мерапрыемствах, прысвечаных га…

Актывісты віленскай суполкі Партыі «Народная Грамада» прынялі ўдзел у мерапрыемствах, прысвечаных гадавіне пачатку поўнамаштабнага ўварвання Расіі ва Украіну. Разам з украінцамі і літоўцамі мы ўшанавалі памяць загінулых і выказалі падтрымку тым, хто ўжо чацвёрты год жыве ва ўмовах вайны.

Для нас гэта не чужая трагедыя. Мы добра ведаем, што такое гвалт, рэпрэсіі і страта свабоды. Мы выказваем салідарнасць з украінскім народам і зноў заяўляем: Беларусь павінна быць краінай міру, а не саўдзельніцай агрэсіі. Сапраўдныя беларусы — з тымі, хто за мір, свабоду і незалежнасць. Мы верым, што надыдзе час, калі Украіна пераможа, а Беларусь вызваліцца ад дыктатуры, каб будаваць будучыню без вайны і страху.