Сумная навіна прыйшла сёння. Падчас выканання баявога задання ва Украіне 4 сакавіка загінуў беларускі добраахвотнік Васіль «Дзір» Рапіцкі.
Яму было ўсяго 40 гадоў. У Васіля засталіся двое непаўналетніх дзяцей, жонка і блізкія людзі, для якіх ён быў надзейнай апорай. Цяжка нават уявіць боль, які цяпер перажывае яго сям’я.
Васіль быў адным з тых беларусаў, хто не змог застацца абыякавым да людскога болю і захопніцкай вайны. Ён змагаўся супраць расійскай агрэсіі і за будучыню, у якой Беларусь і Украіна будуць вольнымі.
Шчырыя спачуванні родным і блізкім Васіля. Светлая памяць. Герояў не забываюць.