Шаноўныя сябры! Віншуем з Раством і надыходзячым Новым годам! Няхай наступны год прынясе ўсім белару…

Шаноўныя сябры! Віншуем з Раством і надыходзячым Новым годам!

Няхай наступны год прынясе ўсім беларусам здароўя, шчасця, любові і дабрабыту, няхай будзе як мага больш добрых навін і цудоўных падзей! Няхай саграваюць цяплом шчырыя ўсмешкі родных і сяброў!

Аднак памятаем і пра тых, хто яшчэ знаходзіцца ў турме за свае перакананні. Пра тых, хто, на жаль, не дажыў да гэтага дня, чыё жыццё трагічна абарвалася праз рэжым Лукашэнкі і праз расійскую інтэрвенцыю ва Украіну.

У новым годзе нам спатрэбіцца яшчэ больш салідарнасці, сіл і працы, каб нагадваць пра Беларусь у свеце. Але мы не збіраемся здавацца — бо іншай Радзімы ў нас няма. І спадзяёмся, што 2026-ты прынясе нам шмат поспехаў і нагод ганарыцца.

Са святамі!