Актывістка партыі “Народная Грамада” Маргарыта Тарайкевіч: Сярод актыўных беларусаў поўная салідарна…

Актывістка партыі “Народная Грамада” Маргарыта Тарайкевіч: Сярод актыўных беларусаў поўная салідарнасць з Украінай

РР: Якія тэмы важныя і прыярытэтныя для вас застаюцца ў вашай краіне і чаму менавіта так?

Маргарыта Тарайкевіч: У нас, як я гляджу на жыццё дыяспары, то я б сказала, хоць, канешне, прыярытэты ў кожнага індывідуальныя, але паводле ўражання – гэта тэма палітвязняў, тэма дапамогі беларускім добраахвотнікам ва Украіне і ўвогуле салідарнасць з Украінай. Напэўна, я б сказала ўвогуле – падтрымка беларускага жыцця. Напрыклад, тыя ж самыя святы, якія адзначаюцца, то бок беларускае культурнае жыццё. Я б адзначыла, што акцыі праходзяць рэгулярна, асабліва па такіх датах, такія як Дзень Волі і г.д. Але дат гэтых шмат. Увогуле самыя розныя акцыі праходзяць дакладна часцей за раз у месяц. Ладзяцца канцэрты, выставы, была мая выстава выцінанак, але гэта не з такога значнага. Значнае больш для мяне. Была выстава Ксішы Анёлавай. Яе партрэты палітвязняў былі. Былі выставы трох беларускіх мастачак з Галандыі. Былі выставы, прысвечаныя Алесю Бяляцкаму і Мікалаю Статкевічу.

Поўны тэкст інтэрв’ю на Радыё Рацыя https://racyja.com/by/hramadstva/marharyta-tarajkevic-sjarod-aktyunych-belarusau-pounaja-salidarnasc-z-ukrainaj/?fbclid=IwAR2kfeMwmEfn_yzOV7RDczDjTBEENeiJ7Szj1CLlVCVm0mDF0zmu_nzOE-I