Кватэру завочна асуджанага палітыка Яўгена Вільскага зноў выставілі на аўкцыён са зніжанай цаной

Партыя Народная Грамада

Кватэру завочна асуджанага палітыка Яўгена Вільскага зноў выставілі на аўкцыён

Летась выконваючага абавязкі старшыню «Народнай Грамады» асудзілі завочна на 12 гадоў калоніі і прызначылі штраф у 480 000 рублёў.

Спачатку ягоную кватэру хацелі прадаць за 141 710 рублёў, аднак жадаючых набыць маёмасць не знайшлося. Цяпер стартавы кошт для паўторнага аўкцыёну знізілі да 113 тысяч рублёў, піша @vitebsk_info.

У лоце пазначана, што ў кватэры зарэгістравана трое чалавек.