У Беларусі зацвердзілі бюджэт на 2026 год — і ён зноў паказаў, што для рэжыму Лукашэнкі важныя не лю…
Замест таго каб укладваць грошы ў прамысловасць, развіваць медыцыну, падтрымліваць школы, павышаць заробкі дактарам і настаўнікам — рэжым дабудоўвае сваю вертыкаль страху. Наўпрост абвешчана і пра магчымыя надбаўкі для прапагандыстаў, якія трапілі пад заходнія санкцыі. У краіне, дзе лекары едуць за мяжу, а сельскія школы зачыняюцца, дзяржава знаходзіць грошы на тых, хто абслугоўвае дыктатуру.
Менавіта супраць гэтага беларусы і выходзілі ў 2020 годзе. Супраць краіны, у якой замест будучыні фінансуецца рэпрэсіўны апарат. Супраць улады, якая бачыць пагрозу не ў карупцыі і заняпадзе, а ва ўласным народзе.
Пакуль рэжым умацоўвае сілавікоў, Беларусь працягвае губляць людзей, эканоміку, грошы і будучыню. Менавіта таму і праз пяць гадоў беларусы памятаюць пра 2020-ты. І прагнуць знішчэння крыважэрнага лукашэнкаўскага рэжыму.