19 кастрычніка мы сустрэнемся, каб ушанаваць памяць тых, хто аддаў жыццё за свабоду і праўдуВітольд …
Вітольд Ашурак, Алесь Пушкін, Мікола Клімовіч, Ігар Леднік, Дзмітрый Шлётгаўэр, Валянцін Штэрмер, Андрэй Паднябенны, Вадзім Храско — усе яны так і не пабачылі вольнай ад рэжыма Лукашэнкі Беларусі. Яны — нашыя героі, яны не здаліся і не зламаліся да самай смерці. У нядзелю мы ўзгадаем іх імёны і лёсы.
Плошча Вінцаса Кудзіркі, Вільня
12:00
Каб ушанаваць памяць загінулых, закатаваных рэжымам у турмах беларусаў, просім прынесці кветку, бел-чырвона-белую стужку або знак салідарнасці.
Разам мы пакажам, што памяць жыве, а воля беларусаў мацнейшая за страх.
У гэты дзень мы ўзгадаем і тых, хто ўсё яшчэ знаходзіцца ў зняволенні —
усіх беларускіх палітвязняў,
і асабліва Мікалая Статкевіча, які ўжо шмат гадоў застаецца сімвалам мужнасці, веры і нязломнасці.
Падчас акцыі прагучыць жывая музыка. Выступяць Сяргей Kosmas і Сяржук Чарняк.
Арганізатары:
Партыя «Народная Грамада»
RE:BELarus — аб’яднанне беларускіх палітвязняў у Літве
Dapamoga