Еўрапарламент заклікаў да неадкладнага вызвалення ўсіх палітвязняў у БеларусіУ рэзалюцыі, прынятай 2…

Еўрапарламент заклікаў да неадкладнага вызвалення ўсіх палітвязняў у Беларусі

У рэзалюцыі, прынятай 22 кастрычніка ў Страсбургу, дэпутаты адзначылі, што сітуацыя з правамі чалавека ў краіне пагаршаецца з кожным годам пасля сфальсіфікаваных выбараў 2020-га. Асобна падкрэсліваецца адказнасць рэжыму Лукашэнкі за смерці палітвязняў у турмах.

Еўрадэпутаты папярэдзілі, што Лукашэнка выкарыстоўвае палітвязняў як разменную манету ў спробах атрымаць саступкі ад Захаду. Асобна ўзгадваецца выпадак Мікалая Статкевіча, які адмовіўся пакінуць Беларусь і цяпер утрымліваецца ў ізаляцыі без сувязі з вонкавым светам.

Еўрапарламент таксама заклікаў узмацніць санкцыі супраць асоб і арганізацый, датычных да рэпрэсій, парушэнняў правоў чалавека і ўдзелу Беларусі ў расійскай агрэсіі супраць Украіны.

Барацьба за свабоду працягваецца. І пакуль за кратамі застаюцца сотні нявінных беларусаў — мы не маем права маўчаць. Свободу Мікалаю Статкевічу! Свободу ўсім палітвязням!