Паліна не адзначала 8 сакавікаІ, ведаючы гісторыю гэтага «свята», заўсёды з усмешкай адносілася да г…

Паліна не адзначала 8 сакавіка

І, ведаючы гісторыю гэтага «свята», заўсёды з усмешкай адносілася да гэтай кветкава-падарункавай ліхаманкі.

Але як дзень салідарнасці з жанчынамі, што змагаюцца за свае правы гэты дзень можа існаваць. Для беларусаў гэта дзень калі варта ўзгадаць нашых мужных жанчын, якія нават за кратамі працягваюць барацьбу. І гэта барацьба ня толькі за свае жыццё, гонар і годнасць, гэта барацьба за свабоду і незалежнасць Беларусі. Гэта барацьба за ўсіх нас.
А яшчэ сёння роўна два месяцы, як ад Паліны няма вестак.

Два месяцы адсутнасці любой інфармацыі аб стане Паліны, толькі чорная цішыня. Трымайся, каханая! Верым, чакаем, молімся і робім усё магчымае.

Андрусь Шарэнда, Facebook.