10 мая ў Варшаве ў Беларускім доме прайшоў арганізацыйны З’езд новай беларускай партыі. Прыхільнікі…

10 мая ў Варшаве ў Беларускім доме прайшоў арганізацыйны З’езд новай беларускай партыі.
Прыхільнікі Сяргея Ціханоўскага вырашылі нарэшце перайсці ў новы статус.

Чым добрая гэтая навіна?
Гэта свежы і аптымістычны прамень у тым патоку негатыву, што абваліўся на беларускі апазіцыйны рух (у выгнанні) у апошні час.

Адсутнасць бачных вынікаў, скандалы з фінансаваннем, лідэрствам уводзяць шматлікіх беларусаў у эміграцыі і ў краіне ў засмучэнне і дэпрэсію. Гэта тое, чаго і дамагаецца рэжым.
Неабходна перафарматаванне.

Мёртвае павінна адмерці, а жывое жыць.

Жадаем новай партыі – “Краіна для жыцця” доўгага актыўнага жыцця.

Р.s. На жаль, большая частка ўдзельнікаў З’езда адмовіліся фатаграфавацца. Такія рэаліі сённяшняга беларускага палітычнага жыцця.