Напярэдадні цяжкай даты 5 гадовага зняволення Мікалая Статкевіча, на запрашэнне наведалі офіс дэпута…

Напярэдадні цяжкай даты 5 гадовага зняволення Мікалая Статкевіча, на запрашэнне наведалі офіс дэпутата Еўрапейскага Парламента Віцяніса Андрукайціса. Сацыял дэмакрата.
Чалавек не простага лёсу, які нарадзіўся ў ссылцы ў Якуціі, падпольшчыка у часы Савецкага Саюза, які добра разумее цяжкасці турэмнага зняволення.
І размова складаная была. Ніякага “Рэал палітык”. Але ўсё-ткі атрымалася вызначыць кропкі агульных інтарэсаў і ўзаемадзеяння для Народнай Грамады.
І ўсё роўна ёсць разуменне як мала ведаюць ў Еўропе аб тым, што адбываецца з беларусамі ў сваёй краіне і ў іміграцыі.
Спадзяюся, што зроблены невялікі крок наперад у гэтым пытанні.