29 красавіка 2025 года наша каманда афіцыйна падала заяву ў паліцыю Літоўскай Рэспублікі ў сувязі з …

29 красавіка 2025 года наша каманда афіцыйна падала заяву ў паліцыю Літоўскай Рэспублікі ў сувязі з публікацыяй паклёпніцкай і непраўдзівай інфармацыі пра нашу актывістку Святлану Галузу ў інтэрнэт-выданні «Наша Ніва».

У апублікаваным артыкуле была парушана чалавечая годнасць, гонар і рэпутацыя палітычнай партыі “Народная Грамада”.

Гэтая сітуацыя асабліва балючая, бо актывістка змагаецца з цяжкім анкалагічным захворваннем і цяпер падвергнулася незаконнаму нападу.

Наша каманда выказвае поўную падтрымку Святлане Галуза.

Мы працягнем прававыя і публічныя дзеянні ў абарону гонару і годнасці каманды партыі “Народная Грамада”

Барацьба за праўду і справядлівасць – наша прынцыповая пазіцыя.

Мы ўпэўненыя, што своечасовая рэакцыя спыніць распаўсюджванне нянавісці, паклёпу і дэзінфармацыі як у Літве, так і за яе межамі.

З павагай,
Каманда партыі “Народная Грамада”
30.04.2025

Фота: Радыё Рацыя