Узнагарода для Палка Каліноўскага ў Дзень украінскага добраахвотніка
Сёння, 14 сакавіка, у Дзень украінскага добраахвотніка, былі ўручаны вышэйшыя калектыўныя ўзнагароды Украіны — «Сталёвы крыж «За вашу і нашу свабоду» усім замежным добраахвотнікам-абаронцам Украіны.
Урачыстасць адбылася ў Кіеве на Міжнародным форуме «Адзінства і падзяка». Падчас форуму была адзначана як значнасць добраахвотніцкага руху, так і ўдзел замежных добраахвотнікаў у барацьбе за незалежнасць Украіны.
Узнагародамі былі адзначаны таксама падраздзяленні, якія складаюцца з замежнікаў. Сярод іх «Сталёвы крыж «За вашу і нашу свабоду» быў уручаны таксама Палку імя Кастуся Каліноўскага. Узнагароду прымаў асабіста камандзір Палка – Павал «Дзядзька» Шурмей.
Віншуем усіх ваяроў Палка імя Кастуся Каліноўскага з заслужанай узнагародай!
Слава Украіне! Жыве Беларусь!

Слава Украіне!