Акцыя салідарнасці з палітвязнямі ў Беларусi ў ВільнюсеУ лукашысцкіх турмах сёння знаходзіцца вяліка…

Акцыя салідарнасці з палітвязнямі ў Беларусi ў Вільнюсе

У лукашысцкіх турмах сёння знаходзіцца вялікая колькасць беларусаў, якія прызнаныя палітвязнямі. Сярод іх – лідэр “Народнай Грамады” Мікалай Статкевіч, асуджаны на 14 гадоў пазбаўлення волі ва ўмовах асаблівага рэжыму, а таксама не менш як 8 партыйцаў.

Мікалай Статкевіч ужо 1742 дзень пад вартай, больш за 2 гады ў рэжыме інкамунікада. Яго пераслед – яркае сведчанне жорсткасці і нечалавечнасці, лукашызму.